Аб правядзенні чацвёртага раённага фестывалю-конкурсу
ўстаноў дашкольнай адукацыі
«Свет дзяцінства»
Фестываль-конкурс праводзіцца з мэтай стварэння аптымальных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі і ўдасканалення якасці адукацыйнага працэсу.
Асноўнымі задачамі фестывалю-конкурсу з'яўляюцца:
- ствараць ўмовы для фарміравання, пашырэння і ўзбагачэння ўяўленняў выхаванцаў пра навакольны свет і родны край;
- далучаць да агульначалавечых каштоўнасцяў, нацыянальных культурных традыцый;
- развіваць камунікатыўныя здольнасці;
- выхоўваць патрыятычныя пачуцці.
Фестываль-конкурс праводзіцца па намінацыі «Тэрыторыя дзяцінства: міні-музей беларускай культуры" у перыяд з 3 па 26 красавіка 2019 года.
З інфармацыяй аб створаным ва ўстанове адукацыі міні-музеем "НАША СПАДЧЫНА" і апісаннем наяўных у ім аб'ектаў Вы можаце азнаёміцца тут
З фотаматэрыяламі, якія адлюстроўваюць магчымасці і ўмовы функцыянавання міні-музея ва ўстанове адукацыі, Вы можаце азнаёміцца тут
З відэаролікам аб арганізацыі адукацыйнага працэсу з выхаванцамі ва ўмовах міні-музея (экскурсія "Стваральнікі Прыгажосці") Вы можаце азнаёміцца тут